Саветы па развіцці прадпрымальніцтва з'явяцца ў кожнай вобласці Беларусі. Аб гэтым паведаміў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«У пратаколе, падпісаным Прэзідэнтам, ёсць даручэнне стварыць у кожнай вобласці і ў кожным раёне Саветы па развіцці прадпрымальніцтва. Калі не ў анлайн-рэжыме, то ў рэжыме «дзень - праз дзень» мы павінны прасочваць, якія праблемы ўзнікаюць у бізнесменаў у ходзе рэалізацыі норм дэкрэта нумар 7. Важны пастаянны дыялог улады і бізнесу», - сказаў Аляксандр Турчын.
Стварэнне Саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, паводле яго слоў, дасць сур'ёзны штуршок развіццю бізнесу і зніме вялікую колькасць праблем. «Спадзяюся, што гэтыя саветы будуць сфарміраваны не па фармальным прынцыпе. У іх увойдуць прадстаўнікі і буйнога бізнесу, і індывідуальныя прадпрымальнікі. Узначаляць іх паважаныя ў гэтым асяроддзі людзі. На працягу бліжэйшых двух месяцаў мы павінны гэту работу завяршыць», - падкрэсліў Аляксандр Турчын.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24