Калектыўная беларуская экспазіцыя сельгастэхнікі арганізавана на 31-й Міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы «Сахара-2018», якая праходзіць у Каіры з 16 па 19 верасня. Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Егіпце.
Прадстаўнікі пасольства наведалі адкрыццё «Сахары-2018» - адной з буйнейшых міжнародных выставак у галіне сельскагаспадарчага абсталявання і тэхналогій у рэгіёне Афрыкі і Блізкага Усходу. На выстаўцы пры садзейнічанні кампаній Egyptian Company for Agricultural and Rural Development, а таксама Belmachinery for International Trade арганізавана беларуская экспазіцыя, на якой шырока прадстаўлена тэхніка розных беларускіх прадпрыемстваў.

У прыватнасці, на выстаўцы традыцыйна дэманструюцца розныя мадэлі трактароў вытворчасці Мінскага трактарнага завода, прэс-падборшчыкі і іншае прычапное абсталяванне ААТ «Бабруйскаграмаш». Упершыню прадстаўлены збожжаўборачны камбайн вытворчасці ААТ «Гомсельмаш», пагрузчыкі ААТ «Амкадор», малыя трактары ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў». На асобным стэндзе дэманструецца беларуская гідраўлічная прадукцыя ТАА «Салеа».
У адпаведнасці з праграмай выстаўкі праходзяць візіты ў Егіпет прадстаўнікоў ААТ «Амкадор», ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў», ААТ «Гомсельмаш», а таксама ААТ «Мінскі маторны завод» (вытворчасць дызельных рухавікоў), ААТ «Мотавела» (вытворчасць матацыклаў і веласіпедаў). Пры ўдзеле пасольства плануюцца сустрэчы супрацоўнікаў гэтых прадпрыемстваў з прадстаўнікамі зацікаўленых егіпецкіх арганізацый для абмеркавання пытанняў паставак і сумеснай вытворчасці тэхнікі ў Егіпце.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24