Міністэрства працы і сацыяльнай абароны праводзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны семінары па асобных пытаннях рэалізацыідэкрэта «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», паведамілі ў Мінпрацы.
У мерапрыемствах удзельнічаюць прадстаўнікі мясцовых органаў улады, Саветаў дэпутатаў, службаў занятасці, пастаянна дзеючых камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці.
На сустрэчах разглядаюцца і абмяркоўваюцца вынікі працы створаных камісій і вынікі фарміравання «пробнай» базы дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
У Магілёўскай вобласці семінар адбудзецца 8 лістапада пад кіраўніцтвам міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59