Рус Бел Eng 中文

Семінар па тлумачэнні нормаў дэкрэта №7 у будаўніцтве пройдзе 21 лютага ў Магілёўскай вобласці

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам правядзе ў лютым семінары па тлумачэнні норм дэкрэта №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», паведамілі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

«Падчас сустрэч усім зацікаўленым прадстаўнікам бізнес-супольнасцяў будуць растлумачаны новаўвядзенні, якія тычацца сфер будаўніцтва. Сярод галоўных новаўвядзенняў спрашчэнне працэдуры закупак і правядзення экспертызы», – растлумачылі ў прэс-службе.

У Магілёўскай вобласці семінар запланаваны на 21 лютага.

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая