Рус Бел Eng 中文

Сенатары абмяркуюць 28 сакавіка ў Магілёве рэалізацыю дэкрэтаў аб развіцці прадпрымальніцтва і занятасці

Меры па рэалізацыі дэкрэтаў аб развіцці прадпрымальніцтва і садзеянні занятасці будуць абмяркоўвацца 28 сакавіка на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Магілёве, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Пасяджэнне пройдзе пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. «Будуць разгледжаны пытанні аб мерах па выкананні дэкрэта ад 23 лістапада 2017 года №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і дэкрэта ад 25 студзеня 2018 года №1 «Аб садзеянні занятасці насельніцтва». Яны будуць абмеркаваны з улікам задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама 2 сакавіка 2018 года», – праінфармавалі ў прэс-службе.

У пасяджэнні прымуць удзел члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны, Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, кіраўнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна, старшыні абласных, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў. «Гаворка пойдзе аб стварэнні неабходных прававых умоў для паўнавартаснай працы дэкрэтаў з улікам пастаўленых задач па стварэнні новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў, прыцягненні інвестыцый, павелічэнні прадукцыйнасці працы», – адзначылі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая