Рус Бел Eng 中文

Школьнікі Чавускага раёна паўдзельнічалі у зарыбленні вадасховішча Рудэя

Вучні 4-10-х класаў Гарбавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа сталі ўдзельнікамі зарыблення вадасховішча Рудэя. Разам з прадстаўнікамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў яны запусцілі ў ваду малькоў шчупака, прывезеных з рыбгаса «Свіслач».

Папярэдняе зарыбленне вадасховішча ажыццяўлялася ў 2015 годзе. У цяперашнім плануюць падтрымаць экалагічны баланс вадаёма 400 кг малькоў шчупака і сома, 500 кг амура і 1, 3 тыс.кг карпа.

Фотаздымкі - chausynews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая