Сістэма ацяплення жыллёвага фонду Магілёўшчыны пераводзіцца ў рэжым пратаплівання. Адпаведны рэкамендацыйны ліст дасланы ў выканкамы рэгіёна.
У сувязі з павышэннем тэмпературы паветра сістэму ацяплення перавядуць у максімальны рэжым эканоміі, але з улiкам выканання сацыяльных стандартаў (тэмпература паветра ў кватэры павінна знаходзіцца ў межах + 18 °, + 24 °). Тое ж самае тычыцца і сацыяльнай сферы.
Дарэчы, сіноптыкі на найбліжэйшыя дні прагназуюць пацяпленне. Ападкі, калі і мяркуюцца, то кароткачасовыя. А вось тэмпература паветра днём будзе вагацца ў межах + 13 °, + 18 °, і толькі ў чацвер слупок тэрмометра крыху апусціцца да + 16 °.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59