У Магілёве складаныя ўмовы надвор’я ў выглядзе моцнага снегападу 1 сакавіка выклікалі значны рост дробных ДТЗ, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС аблвыканкама.
Па рэгіёне было зарэгістравана ўсяго 60 ДТЗ, з іх 43 у горадзе на Дняпры. Праўда, абышлося без чалавечых ахвяраў і траўмаў, зафіксаваны толькі механічныя пашкоджанні аўтамабіляў. «Гэта значыць, на заснежаных і слізкіх участках дарогі любы неасцярожны рух з боку кіроўцаў прыводзіць да заносаў або сутыкненняў аўтамабіляў. Таму са свайго боку мы папярэджвалі вадзіцеляў аб складаных умовах надвор’я, прасілі па магчымасці ўстрымацца ад выездаў, каб пазбегнуць аварый», – сказалі спецыялісты.
Яны адзначылі, што няпростыя пагодныя ўмовы і сёння, снегапад працягваецца, неабходна, каб вадзіцелі былі максімальна асцярожныя пры кіраванні аўтамабілем. Па дадзеных на 10.00, у горадзе ўжо зафіксавана 3 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.
Як паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у Магілёве за мінулыя суткі выпала 10 мм ападкаў у выглядзе снегу, або 90% дэкаднай нормы, а вышыня снежнага покрыва склала 9 см.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59