Рус Бел Eng 中文

СМІ Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе на самае лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2017 года

З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх колаў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, прадстаўлення актуальнай інфармацыі аб распрацоўках, якія праводзяцца ў мэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла конкурс 2017 года, прысвечаны Году навукі, з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам.

Творчае спаборніцтва праводзіцца па чатырох намінацыях: найлепшая публікацыя, найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні, найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, найлепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы Інтэрнэт. Па кожнай прысуджаецца тры прэміі.

Журы будзе ацэньваць раскрыццё абранай тэматыкі, узровень адаптацыі і трансфармацыі вузкаспецыяльных пытанняў для ўспрымання шырокай аўдыторыі, эксклюзіўнасць асветленай тэматыкі і герояў, стылістычнае афармленне публікацыі.

Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе, зацверджаным Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 4 сакавiка 2015 г. №77.

Матэрыялы ў тэрмін да 20 снежня 2017 года прадастаўляюцца на папяровым і электронным носбітах па адрасе: г.Мінск, пр-кт Незалежнасці, 66, каб. 434 і па электроннай пошце press@presidium.bas-net.by.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая