Два дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінулі людзі, адбыліся ў мінулую пятніцу і суботу ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.
Так, увечары 14 верасня на аўтадарозе каля вёскі Княжыцы Магілёўскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам матацыкла, у якім загінулі два чалавекі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы кіроўца аўтамабіля «Сеат Ібіца», які рухаўся па аўтадарозе Мінск – Магілёў, урэзаўся на крайняй правай паласе праезджай часткі ў матацыкл «Днепр», на якім знаходзіліся 26-гадовы і 16-гадовы жыхары вёскі Нікіцінічы Магілёўскага раёна. Пасля сутыкнення падлетка адкінула на крайнюю левую паласу руху, дзе на яго наехаў «Рэно Меган», якім кіраваў 42-гадовы мінчанін. У выніку ДТЗ падлетак памёр на месцы здарэння, другі пацярпелы памёр у рэанімацыйным аддзяленні мясцовай бальніцы.

Высвятляюцца абставіны здарэння, агледжана месца здарэння, прызначаны судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы.
Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Яшчэ адна буйная аварыя адбылася 15 верасня каля 20.50 непадалёк ад вёскі Агула Асіповіцкага раёна. Кіроўца аўтамабіля «Нісан» падчас апярэджання сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем «Шкода». Пасля гэтага «Нісан» урэзаўся ў спадарожны мікрааўтобус «ГАЗ», у выніку чаго абедзве машыны з’ехалі ў кювет і перакуліліся.

Кіроўца аўтамабіля «Нісан» і пасажыр аўтамашыны «ГАЗ» загінулі. Кіроўцу мікрааўтобуса і яго сямі пасажырам нанесены цялесныя пашкоджанні, яны шпіталізаваны ў Асіповіцкі раённы шпіталь.



Па матэрыяле БЕЛТА
Фота - УСК па Магілёўскай вобласці і МНС
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую