Спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод дзяцей і юнацтва «Алімп 2018» збярэ на пляцоўках Магілёўскай вобласці больш за 100 беларускіх і расійскіх школьнікаў. Спаборніцтва пройдзе 8-13 кастрычніка ў Магілёве і Шклове.
Падлеткі памераюцца сіламі ў трох відах спорту. Валейбол прыме гульнявая зала СК «Алімпіец», хакей – шклоўскі Лядовы палац, шахматы – Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж.
Спаборніцтвы ў нашым рэгіёне спецыяльна арганізавалі так, каб у юных спартсменаў быў час для спаборніцтваў, зносін і новых знаёмстваў. Для рабят падрыхтавана змястоўная культурная праграма: музычна-танцавальныя дыскатэкі, экскурсіі па славутых мясцінах Магілёва, наведванне арыгінальнага ў многіх адносінах заалагічнага саду, дзе большасць звяроў жыве ў натуральных умовах. Падчас вечарыны дружбы хлапчукі і дзяўчынкі наведаюць этнаграфічную вёску «Зялёны гай», дзе пабываюць у горадзе майстроў і пагуляюць у лазертаг. Акрамя таго, школьнікі прымуць удзел у мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Магілёве 10-12 кастрычніка.
Спартакіяда Саюзнай дзяржавы на працягу года праходзіць у чатыры этапы – па два на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Магілёўскі этап – другі ў гэтым годзе. Першы прымаў Жлобін 5-10 чэрвеня. Трэці плануецца правесці ў Анапе, а завершыцца Спартакіяда ў Валгаградзе.
Пераможцаў вызначаюць на кожным этапе. Каб стаць найлепшым у агульным заліку, трэба паказваць і ўдасканальваць спартыўнае майстэрства пастаянна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі