Спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод дзяцей і юнацтва «Алімп – 2018» збярэ на пляцоўках Магілёўскай вобласці каля 200 беларускіх і расійскіх школьнікаў. Спаборніцтва пройдзе 8-13 кастрычніка ў Магілёве і Шклове.
Падлеткі памераюцца сіламі ў трох відах спорту. Валейбол прыме гульнявая зала СК «Алімпіец», хакей – шклоўскі Лядовы палац, шахматы – Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж. У гульнях плануецца ўдзел па 4 каманды ад кожнага боку.
Спаборніцтвы ў нашым рэгіёне спецыяльна арганізавалі так, каб у юных спартсменаў быў час для спаборніцтваў, зносін і новых знаёмстваў. Для дзяцей падрыхтавана змястоўная культурная праграма: музычна-танцавальныя дыскатэкі, экскурсіі па славутых мясцінах Магілёва, наведванне арыгінальнага ў многіх адносінах заалагічнага саду, дзе большасць звяроў утрымліваецца ў натуральных умовах. Падчас вечарыны дружбы хлапчукі і дзяўчынкі наведаюць этнаграфічную вёску «Зялёны гай», дзе пабываюць у горадзе майстроў і пагуляюць у лазертаг. Акрамя таго, школьнікі прымуць удзел у мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Магілёве 10-12 кастрычніка.
Спартакіяда Саюзнай дзяржавы на працягу года праходзіць у чатыры этапы – па два на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Магілёўскі этап – другі ў гэтым годзе. Першы прымаў Жлобін 5-10 чэрвеня. Трэці плануецца правесці ў Анапе, а завершыцца Спартакіяда ў Валгаградзе.
Пераможцаў вызначаюць на кожным этапе. Каб стаць найлепшым у агульным заліку, трэба паказваць і ўдасканальваць спартыўнае майстэрства пастаянна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка