Спартакіяда сярод моладзевых атрадаў аховы правапарадку грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і вайскоўцаў у Магілёве пераносіцца на 1 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў выканальнік абавязкаў першага сакратара Ленінскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Кірыл Яшчанка.
«Раней планавалася арганізаваць спаборніцтва 24 верасня, але ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я было прынята рашэнне памяняць дзень правядзення першынства, – удакладніў суразмоўца. – Усё астатняе застанецца без зменаў».
Нагадаем, спартакіяда адбудзецца на базе вайсковай часці №6713. Хлопцы паспаборнічаюць у ваеннай эстафеце, падняцці гіры, дартсе, валейболе, разборцы і зборцы зброі.
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў у 10.30.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31