Урад вызначыў парадак выплаты і памеры стыпендый спартсменам за кошт мясцовых бюджэтаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада, каменціруючы пастанову Савета Міністраў ад 12 ліпеня 2018 года №528 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку і памерах выплаты стыпендыі спартсменам нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту, спартыўным рэзерве за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў».
Памер стыпендыі за 9-32 месца на Алімпійскіх і за 4-8 на Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульнях можа скласці да 40 тарыфных ставак першага разраду, за 4-8 месца на Еўрапейскіх гульнях і 9-16 на чэмпіянатах свету – да 30 тарыфных ставак першага разраду, за 7-12 месцы на чэмпіянатах Еўропы – да 25 ставак.
За 4-6 месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы сярод моладзі стыпендыя можа скласці ад 15 да 25 тарыфных ставак першага разраду. За гэтыя ж месцы на Кубку Дэвіса, Кубку федэрацый – да 20 тарыфных ставак першага разраду.
За 1-3 месцы на рэспубліканскіх спаборніцтвах – ад 5 да 15 тарыфных ставак першага разраду.
«Такія выплаты ўстанаўліваюцца для стымулявання спартсменаў да далейшага дасягнення высокіх спартыўных вынікаў і стварэння эфектыўных умоў арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу»,– растлумачылі ў прэс-службе.
Стыпендыі ўстанаўліваюцца на тэрмін да 1 года і выплачваюцца штомесяц. Падставай для такіх выплат з’яўляюцца дасягненні спартсменамі на афіцыйных спартыўных мерапрыемствах запланаваных вынікаў або вынікаў, вышэйшых за запланаваныя, у выпадку, калі ім не прызначана імянная стыпендыя Прэзідэнта або Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Стыпендыі выплачваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі на падставе рашэнняў адпаведных мясцовых Саветаў дэпутатаў. Пастанова ўступае ў сілу з 19 ліпеня 2018 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі