Рэспубліканскі злёт грамадскіх інспектараў працы арганізацый нафтахімічнай і горназдабыўной прамысловасці пройдзе ў Магілёве 22-24 лістапада. У межах мерапрыемства будуць разгледжаны праблемныя пытанні па ажыццяўленні ў арганізацыях грамадскага кантролю па ахове працы, расследаванні няшчасных выпадкаў і фарміраванні культуры бяспекі на вытворчасці, развіцці сістэмы страхавання ад няшчасных выпадкаў.
Злёт збярэ на базе ААТ «Магілёўхімвалакно» 60 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, прафсаюзаў, пракуратуры, Следчага камітэта і іншых зацікаўленых структур. На прыкладзе прамысловага гіганта яны пазнаёмяцца з практыкай работы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб ахове працы, арганізацыяй працоўных месцаў і санітарна-бытавымі ўмовамі на вытворчасці.
Акрамя таго, у межах форуму будзе зроблены агляд беларускага заканадаўства па ахове працы, прадстаўлена глабальная кампанія канцэпцыі «нулявога траўматызму», заслухана інфармацыя аб практыцы добраахвотнага страхавання адказнасці наймальніка ў сувязі з няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці.
Як адзначылі ў Магілёўскім абласным савеце Белхімпрафсаюза, такое мерапрыемства важнае і актуальнае, бо сёлета сумесная праца наймальнікаў, прафсаюзаў і дзяржорганаў не дазволіла знізіць на Магілёўшчыне ўзровень вытворчага траўматызму: 17 смяротных выпадкаў супраць 14 у 2017 годзе і 97 цяжкіх выпадкаў супраць 66.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59