VII Рэспубліканская спецыялізаваная будаўнічая выстава «Дом. Дача. Дызайн» пройдзе 9-11 сакавіка ў спарткомплексе «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
«Выстава традыцыйна адкрывае будаўнічы сезон у Магілёве і з’яўляецца найбольш значным мерапрыемствам, якое заклікана ўнесці ўклад у распаўсюджванне інфармацыі аб дасягненнях у будаўнічай індустрыі і прыцягненні ў Магілёўскую вобласць сучасных матэрыялаў і тэхналогій», – удакладнілі суразмоўцы.
Наведвальнікі экспазіцыі змогуць атрымаць бясплатныя кансультацыі спецыялістаў, азнаёміцца з новымі распрацоўкамі і таварамі беларускіх прадпрыемстваў будаўнічай галіны. Выстава будзе карысная і для тых, хто збіраецца ўзводзіць дом ці рабіць рамонт. Напрыклад, тут размесцяцца тэматычныя пляцоўкі, прысвечаныя сучасным будаўнічым і аздобным матэрыялам, інструментам, энергазберагальным тэхналогіям, сантэхніцы і сістэмам ачысткі вады, ацяпляльнага абсталявання, мэблі і ўладкавання інтэр’еру, дахавым, цеплаізаляцыйным і гідраізаляцыйным матэрыялам і інш.
У межах дзелавой праграмы выставы «Дом. Дача. Дызайн» запланавана правядзенне семінараў і прэзентацый. “У гэтым годзе для зручнасці магілёўцаў упершыню будзе арганізавана онлайн-трансляцыя гэтых мерапрыемстваў, – адзначылі суразмоўцы. – Таму ўсім тым, каму цікавая будаўнічая тэматыка, будзе магчыма папрысутнічаць на іх дыстанцыйна”.
Такая выстава з’яўляецца адзінай у Магілёўскай вобласці. З кожным годам колькасць яе ўдзельнікаў і наведвальнікаў расце. Толькі ў 2016-м сваю прадукцыю тут прадставілі больш як 50 беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы будаўніцтва. Сярод іх як буйныя кампаніі, якія з’яўляюцца вядучымі ўдзельнікамі рынку, так і невялікія прыватныя арганізацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка