Спектаклі магілёўскіх тэатраў увайшлі ў топ-10 беларускіх пастановак 2016 года. Сайт «Тэатральная Беларусь» апублікаваў рэйтынг самых лепшых па версіі крытыкаў, журналістаў і блогераў.
Кожны з удзельнікаў апытвання фарміраваў сваё пяцёрку, у якую мог уключыць беларускія прэм’еры 2016 года і не больш за два замежныя спектаклі, паказаныя на тэрыторыі Сінявокай у мінулым годзе.
У агульным рэйтынгу па суме балаў на другім месцы размясціўся спектакль «На дне» Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Дарэчы, менавіта гэтая пастаноўка прызнана адной з самых лепшых на мінулым форуме «М. @ rt.контакт».
У сваю чаргу спектакль «Крэйцарава саната» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, якому яшчэ трэба будзе прайсці выпрабаванне моладзевым фэстам, апынуўся на чацвёртым радку.
Нагадаем, XII Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М @ .rt.контакт» пройдзе ў абласным цэнтры 21-27 сакавіка. У гэтым годзе плануецца паказ 22 спектакляў 20 тэатраў з 10 краін свету. Так, у горад на Дняпры прыедуць калектывы з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Арменіі, Грузіі, Літвы. Упершыню ў форуме прымуць удзел тэатры з Аўстрыі і ЗША.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07