Стабілізацыйны фонд агародніны і садавіны ў Магілёўскай вобласці здольны забяспечыць патрэбы ў прадукцыі гандлёвай сеткі і сацыяльных аб’ектаў рэгіёна да самага лета.

Аб’ёмы закладкі гародніны і садавіны ў гэтым годзе практычна такія ж, як і ў мінулым. Галоўныя пазіцыі: бульба (4 670 т), капуста (2 270 т), морква (950 т), буракі (820 т), цыбуля (850 т) і яблыкі (850 т). «Апетыт» насельніцтва рэгіёна ў міжсезонні вызначаюць мясцовыя органы ўлады, зыходзячы з планаванай кан’юнктуры рынку. Амаль на 100 тон больш закладзена на захоўванне яблыкаў, што сведчыць аб росце попыту на беларускую садавіну.

Каб таварны выгляд карняплодаў захаваўся да канца мая «засекі» забяспечаны сістэмай клімат-кантролю. У сховішчы агародніны трапляе толькі якасная прадукцыя, якая вытрымала строгі кантроль: праводзіцца праверка на прысутнасць нітратаў і радыенуклідаў, цяжкіх металаў; гародніна і садавіна павінны быць без прыкмет хвароб і шкоднікаў. Адзін з найбуйнейшых нарыхтоўшчыкаў «вітамінізаванага стабфонду» – ААТ «Світанак імя К. П. Арлоўскага».









Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24