Старшакласнікі змогуць праходзіць прафпадрыхтоўку ў ССНУ і ВНУ. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 жніўня 2018 года №575, паведамляе сайт урада.
У Палажэнне аб бесперапынным прафесійным навучанні па прафесіях рабочых ўключаны новыя нормы. Яны ўстанаўліваюць магчымасць арганізацыі працоўнага навучання для вучняў X-XI (XII) класаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі праз прафпадрыхтоўку не толькі ў агульнаадукацыйных установах.
Прадугледжана, што вучні X-XI (XII) класаў школ і гімназій (ліцэяў) змогуць праходзіць такое навучанне ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, дзяцей і моладзі на аснове дагавораў аб прафпадрыхтоўцы рабочага (служачага) на платнай аснове.
Расходы па гэтых дагаворах будуць аплачвацца за кошт бюджэтных сродкаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, прадугледжаных на працоўнае навучанне старшакласнікаў, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам (даходаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці – гурткоў на платнай аснове, арэнды памяшканняў).
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Як паведамлялася, тыпавы вучэбны план на 2018/2019 навучальны год прадугледжвае ўвядзенне ў 10 класе прадмета «Працоўнае навучанне». Раней вывучэнне гэтага прадмета завяршалася ў 9 класе. З 1 верасня вучні 10 класаў будуць атрымліваць прафесійныя навыкі, асвойваючы адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у аб’ёме 6 гадзін на тыдзень.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31