Стартаваў прыём заявак на ўдзел у XXI Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Прыём заявак ажыццяўляецца праз e-mail animaevka@tut.by і на сайце www.festhome.com да 1 верасня 2018 года. Жадаючых запрашаюць паўдзельнічаць у конкурсах анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай, выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Нагадаем: фестываль «Анімаёўка» праводзіцца з мэтай дэманстрацыі і папулярызацыі найлепшых дасягненняў у галіне анімацыйнага кіно, спрыяе развіццю і ўмацаванню культурных сувязяў паміж Беларуссю і краінамі – удзельніцамі форуму, а таксама выяўленню і падтрымцы творчага патэнцыялу таленавітых дзяцей і моладзі. За гады існавання фестываль стаў святам анімацыі для дзяцей і дарослых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07