Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 22 чэрвеня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
«Інфляцыя запавольваецца хутчэй, чым чакалася. У маі прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 4,9 працэнта пры 5,4 працэнта ў красавіку. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 3,9 працэнта (4,5 працэнта ў красавіку 2020 года)», - адзначылі ў Нацбанку.
Стрымальны ўплыў дэзынфляцыйных фактараў праяўляецца мацней, чым прагназавалася. Больш хуткімі тэмпамі запавольваюцца інфляцыйныя працэсы ў краінах - гандлёвых партнёрах Беларусі. На гэтым фоне замежныя цэнтральныя банкі актыўна зніжаюць свае ключавыя стаўкі.
У гэтых умовах Нацыянальны банк таксама прадоўжыў змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі. «Падтрыманне ўмерана мяккіх манетарных умоў дае магчымасць захаваць прымальны ўзровень цэнавай і фінансавай стабільнасці», - лічаць у Нацбанку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24