Рус Бел Eng 中文

Стварэнне канцэпцыі моладзевай палітыкі Саюзнай дзяржавы абмяркуюць на форуме ў Магілёве

Стварэнне канцэпцыі моладзевай палітыкі Саюзнай дзяржавы плануецца абмеркаваць на VI Моладзевым форуме Беларусі і Расіі «Моладзь – за Саюзную дзяржаву», які пройдзе ў Магілёве 9-10 кастрычніка, паведаміў першы сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Дзмітрый Варанюк.

У Магілёў прыедуць прадстаўнікі моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, моладзевых парламентаў, саюзаў маладых адвакатаў і прадпрымальнікаў – каля 50 удзельнікаў ад Беларусі і Расіі.

«Праграма форуму ўключае адкрыты дыялог. Разам з парламентарыямі, вядомымі палітыкамі, акцёрамі, спартсменамі мы абмяркуем пытанні, якія сёння хвалююць нашу моладзь, і тое, што ўжо зроблена ў сферы моладзевай палітыкі», – сказаў Дзмітрый Варанюк. Пры гэтым ён адзначыў, што зроблена шмат, але неабходна надаць гэтай працы сістэмны характар. «Мы будзем ініцыяваць стварэнне канцэпцыі маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Мы павінны выразна бачыць перспектыву, як трэба разам працаваць праз моладзевыя парламенты, студэнцкія атрады, праз падтрымку таленавітай і адоранай моладзі. Гэта значыць, грунтуючыся на тым, што ёсць, нам трэба развівацца далей», – падкрэсліў першы сакратар ЦК БРСМ. Паводле яго слоў, трэба больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці варыятыўнага падыходу ў арганізацыі ўзаемадзеяння моладзі дзвюх краін, робячы ўпор на двухбакова міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, пачынаючы ад студэнцкіх абменаў і заканчваючы падпісаннем кантрактаў для падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва, адкрыццём прадстаўніцтваў беларускіх кампаній у самых далёкіх рэгіёнах, а не толькі ў буйных гарадах. «Акрамя таго, у найбліжэйшы час у Беларусі і Расіі будуць запушчаны моладзевыя бізнес-інкубатары, што дазволіць маладым прадпрымальнікам рэалізоўваць сумесныя бізнес-праекты», – дадаў Дзмітрый Варанюк.

Падчас форуму будзе працаваць моладзевая выставачная экспазіцыя «Малая радзіма», дзе будуць падведзены папярэднія вынікі ўдзелу актыву ў рабоце па добраўпарадкаванні гарадоў і населеных пунктаў, разгорнецца фотаэкспазіцыя «Моладзь: будучыня Беларусі і Расіі» аб дзейнасці найлепшых моладзевых аб’яднанняў дзвюх краін, сумесных праектах. Удзельнікі змогуць наведаць буйныя прадпрыемствы Магілёўскай вобласці. «На базе магілёўскай малочнай кампаніі «Бабушкина крынка» будзе арганізавана работа секцыі «Моладзевы парламентарызм – форма грамадзянскай супольнасці», другая секцыя «Удзел моладзі ў развіцці сучаснай інфраструктуры і стварэнне грамадскіх прастор» будзе праведзена на базе СВК «Калгас Радзіма». Гэтыя два флагманы– найбуйнейшы экспарцёр малака на тэрыторыі Беларусі і адна з перадавых гаспадарак краіны. Маладыя людзі змогуць азнаёміцца з працэсам працы малочнай кампаніі, з жывёлагадоўчым комплексам калгаса, наведаюць механізатарскі двор. У тым ліку прадпрыемствы падзеляцца вопытам удзелу ў жыцці рэгіёна, добраўпарадкавання яго тэрыторыі», –адзначыў Дзмітрый Варанюк.

 

БЕЛТА  

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая