Рус Бел Eng 中文

Суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці фарміруюць бюджэт на 43%

За студзень 2018 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці выплацілі ў бюджэт Br47,7 млн., або 43% ад агульных паступленняў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года фінансавыя ўліванні павялічыліся на 11,5%, або на Br 4, 9 млн. рублёў у фактычным вылічэнні. Паступленні ад арганізацый – суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва выраслі на 10,7% і склалі Br 39,3 млн., ад індывідуальных прадпрымальнікаў павялічыліся на 15,5%: імі выплачана ў бюджэт Br8,4 млн.

На 1 лютага на Магілёўшчыне зарэгістравана 31,1 тыс. суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку і 22,6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 8, 5 тыс. юрыдычных асоб.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая