Сумеснае пасяджэнне Саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей пройдзе ў рэгіёне 26-29 верасня. Дыялог адбудзецца напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў межах Тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва.
Асноўныя мерапрыемствы сяброўскай сустрэчы прыме Магілёў і Мсціслаў. У прыватнасці, тэму жаночага лідарства абмяркуюць падчас наведвання ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», якое ўжо не адзін год узначальвае паспяховы кіраўнік Наталля Падлесных. У магілёўскай ратушы запланавана асноўнае пасяджэнне з удзелам члена Прэзідыума рэспубліканскага ГА «Беларускі саюз жанчын» Лідзіі Ярмошынай. Тут падыскутуюць пра ролю жаночых грамадскіх арганізацый у рэалізацыі сацыяльных праграм, падпішуць План мерапрыемстваў да 2020 года па развіцці супрацоўніцтва Саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей; Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саюзам жанчын Магілёва і Тулы; Пратакол аб намерах па развіцці жаночага прадпрымальніцтва паміж Магілёвам і Тулай. Далей адбудзецца канферэнцыя «Жанчына – лідар XXI стагоддзя».
На базе ДУА «Сярэдняя школа №45», УДВ «Дзіцячы сад №117» і УАЗ «Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі» (аддзяленне сацыяльнай перадышкі) пройдзе абмен вопытам па тэме «Роля Магілёўскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» ва ўмацаванні інстытута сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства».
У Мсціславе госці азнаёмяцца з гістарычнай спадчынай горада, яго культурай, працай па духоўна-маральнай асвеце, а таксама наведаюць месцы аграэкатурызму ў памежных з Расійскай Федэрацыяй раёнах, даведаюцца аб дзейнасці раённай арганізацыі Саюза жанчын. У прыватнасці, іх чакае пешаходная экскурсія па плошчы імя Пятра Мсціслаўца, у Палац шлюбаў і урачыстасцяў, у Аляксандра-Неўскі кафедральны сабор, па Парку Міру, у духоўна-асветніцкі Цэнтр у царкве Сілуяна Афонскага, па Замкавай гары, у кармеліцкі касцёл. Праграмай запланаваны візіт у мясцовы гісторыка-археалагічны музей, Свята-Успенскі Пустынскі манастыр, на базу адпачынку «Сямігор’е» і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59