У Магілёве 20 лютага адбудзецца незвычайная лекцыя з рэжысёрам спектакля «Жоўты пясочак» Камілёй Хусаінавай. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
На сустрэчы, якая пачнецца ў 19.00 у кнігарні «Читайбург» (вул. Ленінская, 41), плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў. Сярод іх: як глядзець спектаклі, ці можна гэтаму навучыцца, ці трэба рыхтавацца да іх прагляду, як выбраць пастаноўку для сябе? Таксама ўдзельнікам лекцыі прапануюць пагаварыць пра тэатр у кантэксце спектакляў «Жоўты пясочак» і «тры Прыгажуні», падрыхтавацца да «М.@rt.кантакту».
Акрамя таго, можна задаць пытанне Каміли Хусаінавай. Аўтару самага цікавага пытання рэжысёр падорыць запрашальныя білеты ў тэатр.
Уваход на мерапрыемства бясплатны. Неабходна папярэдне зарэгістравацца.
Каміля Хусаінава – студэнтка 4-га курса рэж. майстэрні Г. Р. Трасцянецкага Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург). У Магілёве паставіла спектакль «Жоўты пясочак», а таксама ўдзельнічала ў працы над камедыяй «Тры прыгажуні».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07