Рус Бел Eng 中文

Свята «Дзень варэння» адзначаць 19 жніўня ў Чэрыкаве

Свята-кірмаш «Дзень варэння» адбудзецца 19 жніўня на пляцоўцы каля раённага Дома культуры Чэрыкава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.

«Мерапрыемства, прымеркаванае да Яблычнага спасу, пройдзе ў раёне ў другі раз, – удакладнілі суразмоўцы. – Нягледзячы на малады ўзрост, фестываль ўжо палюбіўся жыхарам і гасцям раёна і стаў своеасаблівым брэндам Чэрыкаўшчыны».

Адкрыецца свята ў 13.00 шэсцем Каралевы варэння. Працягнецца форум тэатралізаванай канцэртнай праграмай «Самае салодкае свята лета».

Галоўнай разыначкай Дня варэння стане конкурс на самую лепшую нарыхтоўку варэння. У рамках кулінарна-творчага спаборніцтва пройдзе раённае спаборніцтва «Духмянае варэнне – свята асалоды» і конкурс-дэгустацыя пірагоў з варэннем. У салодкіх баталіях прымуць удзел каманды устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, а таксама індывідуальныя ўдзельнікі, якія падалі заяўкі.

На працягу ўсяго дня будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі – гутаркі за самаварам «Салодкія гісторыі», калектыўная падрыхтоўка варэння «Вар-варэнне Дружбы», літаратурныя чытанні «Гісторыі пра варэнне ў кнігах», творчасць «Раскрыць слоічак». Не абыдзецца без атракцыёнаў, гульнявых пляцовак для дзяцей і гандлёвых радоў.

Арганізатарамі свята выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрыкаўскага райвыканкама, ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая