Афіцыйны старт пасяўной кампаніі ў Магілёўскай вобласці будзе дадзены сёння на свяце «Засеўкі», паведамілі ў абласным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Мерапрыемства адбудзецца ў аграгарадку Севасцьянавічы (ААТ «Цішоўка») Магілёўскага раёна. Удзельнікамі штогадовага традыцыйнага рытуалу хлебаробаў, які, паводле павер’яў, закладвае аснову будучага ўраджаю, стануць работнікі сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, прафсаюзаў, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў.
Так, падчас свята будзе закапаны гаршчок кашы ва ўзараную зямлю – на роўныя і моцныя ўсходы. Хлебаробы паклоняцца першай баразне і пакінуць у полі кавалачак хлеба – на багаты ўраджай. Каб пасевы былі чыстымі, без пустазелля, а ўраджай абышлі стыхійныя бедствы, галоўныя дзеючыя асобы тэатралізаванага дзейства – «гаспадары поля» – надзенуць чырвоныя саматканыя паясы і саламяныя капялюшы.
Завершацца «Засеўкі» выступленнем творчых калектываў Магілёўскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка