Рэлігійныя канфесіі Магілёўскай вобласці актыўна падключыліся да прафілактыкі каранавіруса. Святары рэкамендуюць вернікам не цалаваць прадметы культавага пакланення.
У праваслаўным кафедральным саборы Магілёва ўстанавілі рукамыйнікі, з’явілася вадкасць для дэзынфекцыі рук. І так – ва ўсіх цэрквах і кляштарах. Да абразоў вернікам рэкамендавана не прыкладвацца. Святы Сінод даслаў ва ўсе епархіі рэкамендацыі па прафілактыцы інфекцыі.
У магілёўскім касцёле Святога Станіслава зменены графік наведванняў такім чынам, каб пазбегнуць аднаразовага масавага сходу вернікаў. Лавы і падлога некалькі раз на дзень апрацоўваюцца антысептычнай вадкасцю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59