Рус Бел Eng 中文

Святочнае мерапрыемства «Пакроў гудзе – гасцей вітае!» арганізуе 14 кастрычніка Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў

Святочнае мерапрыемства «Пакроў гудзе – гасцей вітае!» арганізуе 14 кастрычніка Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове адукацыі.

«На Русі свята Пакроў Божай Маці шырока адзначаўся ў сялянскім побыце. C ім было звязана мноства прымет, прысвечаных заканчэнню восені і пачатку зімы. Гэта першае па-сапраўднаму восеньскае свята. А самае галоўнае – з Пакрова пачыналіся кірмашы, дзе не толькі гандлявалі і куплялі, але і абавязкова весяліліся: спявалі, скакалі, мераліся сілай, хваліліся рамяством, дарылі падарункі», – адзначылі суразмоўцы.

Мерапрыемства пройдзе з 12.00 да 14.00 па адрасе: Магілёў, вул. Ленінская, д.25.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая