Святочны канцэрт «Мы будзем помніць перамогі і лёс наш мірна будаваць», прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі, адбудзецца 3 ліпеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
Маляўнічае прадстаўленне пачнецца ў 20.30 на плошчы Славы. «Канцэрт будзе складацца з некалькіх эпізодаў, падчас якіх з дапамогай мастацкіх сродкаў раскажуць пра шлях беларускага народа да свабоды і незалежнасці, – удакладнілі суразмоўцы. – У тэатралізаванай частцы задзейнічаюць лепшыя творчыя калектывы Магілёўскай вобласці».
Працягнуць свята выступленні зорак беларускай эстрады. У іх ліку арт-група «Беларусы», Вікторыя Алешка, ансамбль «Песняры», гурт «Naviband».
Завершыцца мерапрыемства рэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам», пасля якой неба над Магілёвам асвеціць святочны салют.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка