Калектыву УКІП «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё»» прадставілі новага кіраўніка – Сяргея Аляксандравіча Кухто.

На сустрэчы, якая праходзіла на базе гарадскога канала «Бабруйск 360», старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў падкрэсліў, што, маючы такі патэнцыял і такія магчымасці, медыяхолдынг у складзе газеты, ФМ-радыё і тэлеканала павінен не толькі гучаць, але і займаць усе лідзіруючыя месцы і пазіцыі.

Новы кіраўнік з журналісцкай «кухняй» знаёмы добра: працаваў рэжысёрам Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, дырэктарам тэлеканалаў «Лад» (цяперашні «Беларусь 2») і «БелМузТВ», генеральным прадзюсарам Першага нацыянальнага тэлеканала. Дарэчы, многім Сяргей Кухто вядомы як вядучы праграм «Добрай раніцы, Беларусь!», «Адысея Кухто» і тэлегульні «Ваша лато».

Калектыў медыяхолдынга цёпла вітаў новага кіраўніка і выказаў надзею на плённую сумесную працу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59