Сяўбу асноўных відаў культур у Магілёўскай вобласці плануецца завяршыць да 1 мая. Пра гэта паведаміў падчас рэгіянальнага свята веснавой сяўбы «Засеўкі» старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў.
«Нягледзячы на кароткія тэрміны і познюю вясну, з пачаткам масавай пасяўной кампаніі перад аграрыямі Магілёўскай вобласці стаіць задача за 10 дзён пасеяць раннія яравыя культуры і цалкам прыступіць да шлейфу, – адзначыў кіраўнік. – Тым больш што мы ўжо выйшлі на планавыя лічбы гатоўнасці па ўсіх відах тэхнікі і прыступілі да выканання палявых работ. Лепшае становішча звязана таксама з тым, што ў мінулым годзе мы паднялі больш зябліва, таму ворыва трошкі паменшыцца, што, натуральна, скароціць тэрміны пасяўной».
Вясенне-палявыя работы пачаліся практычна ва ўсіх гаспадарках вобласці. У цэлым плошча яравога кліну складзе ў рэгіёне больш за 350 тыс. га. У планах – атрымаць у 2018 годзе 1,3 млн. т збожжавых і зернебабовых культур, а таксама пасеяць 20 тыс. га кукурузы, за кошт чаго прыдняпроўскія аграрыі атрымаюць дадатковае збожжа і наблізяцца да 1,5 млн т.
Абласное свята пачатку веснавой сяўбы «Засеўкі» прайшло на полі ААТ «Цішоўка» у Магілёўскім раёне. Удзельнікамі штогадовага традыцыйнага рытуалу хлебаробаў, які, паводле павер’яў, закладвае аснову будучага ўраджаю, сталі работнікі сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, прафсаюзаў, старшыні райвыканкамаў, духавенства.
Падчас свята адбылася тэатралізацыя народных абрадаў перад пачаткам пасяўной. Так, хлебаробы закапалі гаршчочак кашы ў свежаўзараную зямлю – на роўныя і моцныя ўсходы, пакланіліся першай баразне – на багаты ўраджай. Каб пасевы былі чыстымі, без пустазелля, а ўраджай абышлі стыхійныя бедствы, «гаспадары поля» надзелі чырвоныя саматканыя паясы і саламяныя капелюшы.
Завяршыліся «Засеўкі» выступленнем творчых калектываў Магілёўскага раёна і салдацкай кашай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24