Галоўны рэжысёр аддзела канцэртна-фестывальнай работы Магілёўскай абласной філармоніі Тамара Залешчанка стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Эстраднае мастацтва» па выніках 2017 года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася пасля калегіі Міністэрства культуры ў Мінску.
Тамара Васільеўна Залешчанка – вядомы ў вобласці і Рэспубліцы Беларусь рэжысёр, сцэнарыст, уладальнік спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне». Не раз за сваю доўгую творчую дзейнасць адзначалася ганаровымі граматамі міністэрскага ўзроўню. Ні адно буйнамаштабнае мерапрыемства ў рэгіёне не праходзіць без яе ўдзелу. Жыхары Прыдняпроўскага краю добра ведаюць яе яркія і запамінальныя рэжысёрска-пастановачныя работы на Міжнародным музычным фестывалі «Залаты шлягер у Магілёве», духоўнай музыкі «Магутны Божа», фестывалях «Магілёўская музычная вясна», «Магілёўская музычная восень», свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі», Свяце беларускага пісьменства» і многіх іншых. Маленькія гледачы штогод прыходзяць на вясёлую музычную навагоднюю казку, якую дораць ім артысты філармоніі і сцэнарыст, рэжысёр-пастаноўшчык Тамара Залешчанка.
Конкурс «Чалавек года ў сферы культуры» праводзіўся з мэтай стымулявання творчай і дзелавой ініцыятывы работнікаў культуры, прапаганды інавацыйных ідэяў і перадавога вопыту ў культурнай дзейнасці.
Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступаюць Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі, абласныя выканаўчыя камітэты, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07