Танцавальным флэшмобам у Магілёве падтрымаюць сумесную дабрачынную праграму ЮНІСЕФ і ААТ «Прыёрбанк» «Сям’я кожнаму дзіцяці», што рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, паведамілі карэспандэнту сайта ў гарвыканкаме.
Мерапрыемства, у якім прыме ўдзел каля 40 чалавек, плануецца правесці 28 жніўня з 12.00 да 14.00 на прылеглай тэрыторыі ЦБП 300 ААТ «Прыёрбанк» па вуліцы Першамайскай, 63.
«Дабрачынная праграма «Сям’я кожнаму дзіцяці» дапамагае дзецям з інваліднасцю, якія жывуць у дамах-інтэрнатах, вярнуцца да бацькоў і апекуноў. Галоўная мэта – зрабіць усё, каб кожнае дзіця расло і выхоўвалася ў сям’і», – падкрэслілі суразмоўцы.
Правядзенне тэматычнага танцавальнага флэшмоба накіравана на папулярызацыю фінансавага донарства і адпавядае сацыяльнай палітыцы ў краіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59