Названыя фіналісты Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2018 года, паведамляе сайт Міністэрства культуры.
У першым (адборачным) этапе рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» прынялі ўдзел дзяржаўныя тэатры з Мінска і ўсіх абласцей Беларусі, тэатры і арганізацыі культуры прыватнай формы ўласнасці, у тым ліку Сучасны мастацкі тэатр, Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн», Тэатральная майстэрня Наталлі Башавай (Камерны драматычны тэатр), міжнародны тэатральны праект «НомоСоѕмоѕ», тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла», ТАА «Трытфармат».
На конкурс у секцыі тэатра драмы было пададзена 33 заяўкі (з іх 19 заявак на спектаклі тэатра драмы і 14 – на спектаклі тэатра драмы малой формы), у секцыі тэатра лялек – 10 заявак, у секцыі музычнага тэатра – 9, у секцыі спектакляў для дзяцей і юнацтва – 19, у секцыі эксперыментальных спектакляў – 17 заявак, у секцыі спектакляў па творах беларускіх аўтараў – 19 заявак.
Журы трэба будзе вызначыць лаўрэатаў прэмій у 21 намінацыі. Пераможцаў назавуць у снежні.
У секцыі тэатра драмы абвешчаны намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы», «Найлепшы спектакль тэатра драмы малой формы», «Найлепшая праца рэжысёра ў тэатры драмы», «Найлепшая праца сцэнографа ў тэатры драмы», «Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы», «Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы». У ліку прэтэндэнтаў на перамогу па гэтых намінацыях – тры работы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, рэжысёрам-пастаноўшчыкам якіх з’яўляецца Саўлюс Варнас: «Жанчына мора» Генрыха Ібсена, «Ліпень» Івана Вырыпаева і «Смех у цемры» паводле рамана Уладзіміра Набокава «Камера-абскура». Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча прадстаўлены спектаклем «Кропкі на часовай восі» Дзмітрыя Багаслаўскага (рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Траяновіч)
У секцыі тэатра лялек будуць вызначаны «Найлепшы спектакль тэатра лялек», «Найлепшая праца рэжысёра ў тэатры лялек», «Найлепшая праца сцэнографа ў тэатры лялек», «Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра лялек», «Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра лялек». Сем спектакляў выйшлі ў фінал. Канкурэнцыю ім складзе «Сіняя-сіняя» Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Ігара Казакова Магілёўскага абласнога тэатра лялек.
За права называцца «Найлепшым спектаклем для дзяцей і юнацтва» будзе змагацца праца Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра «Па шчупаковым загадзе» Лізаветы Тарахоўскай (рэжысёр-пастаноўшчык Міхаіл Лашыцкі).
Барацьба ў намінацыі «Найлепшы спектакль па творы сучаснага беларускага аўтара» разгорнецца паміж 7 пастаноўкамі. У ліку прэтэндэнтаў на перамогу работы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра («Скарына») і Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча («Кропкі на часовай восі»).
Арганізатарамі рэспубліканскага конкурсу тэатральнага майстэрства «Нацыянальная тэатральная прэмія» выступаюць Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07