Рус Бел Eng 中文

Тэлебрыгада з Японіі прыбудзе ў Магілёўскую вобласць для здымак матэрыялу аб сельскім побыце і традыцыйнай беларускай кухні

Брыгада тэлежурналістаў з Японіі 8 чэрвеня прыбудзе ў Магілёўскую вобласць на здымкі матэрыялу аб сельскім побыце і традыцыйнай беларускай кухні. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Дамоўленасць аб тым, што Asahi Broadcasting Corporation (ABC) будзе здымаць фільм пра Беларусь, была дасягнута досыць даўно на міждзяржаўным узроўні.

Група работнікаў канала з сямі людзей разам з перакладчыкам 6 чэрвеня прыляцела ў Нацыянальны аэрапорт Мінска і адтуль адразу накіравалася ў Віцебск, які стане першым у іх працоўным маршруце. Сёння журналісты цэлы дзень будуць заняты на здымках, а ўвечары прыедуць у наш рэгіён.

Заўтра гасцей чакаюць у сядзібе «Шэрая шыйка» (Магілёўскі раён). Тут журналісты здымуць сюжэт, які дэманструе традыцыйныю беларускую вячэру, лазню, народныя песні. З Магілёўскай вобласці гурт адправіцца ў іншыя рэгіёны, а завершыць свой тур у Мінску 14 чэрвеня.

Фільм пра Беларусь будзе паказаны ў Японіі на АВС для папулярызацыі турызму ў Сінявокую, павышэння цікавасці да яе з боку жыхароў Краіны Узыходзячага Сонца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая