Тэлефонныя лініі дзяржаўнай камісіі па кантролі ходу ўступных выпрабаванняў створаны для абітурыентаў на базе цэнтральнага апарату Камітэта дзяржаўнага кантролю і камітэтаў у абласцях. Пра гэта паведаміў кіраўнік рабочай групы дзяржаўнай камісіі, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Павел Пінчук.
Разам з выкананнем задач па прадухіленні парушэнняў у ходзе ўступных выпрабаванняў членамі дзяржкамісіі будуць аб’ектыўна і аператыўна разгледжаны ўсе звароты абітурыентаў і іх бацькоў. Для гэтага на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю на абласным і рэспубліканскім узроўнях працуюць тэлефоны гарачай лініі, ажыццяўляецца асабісты прыём грамадзян.
Нумары тэлефонаў Магілёўскай абласной камісіі: (8-0222) 22-18-97, 31-07-73 і 31-07-75.
Павел Пінчук адзначыў, што алгарытм сумеснай работы па кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі дазваляе быць упэўненымі ў тым, што ўсім абітурыентам ва ўсіх установах адукацыі будуць прадастаўлены роўныя магчымасці пры паступленні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59