Каля Br10 млн. з розных крыніц будзе накіравана на добраўпарадкаванне Клічава і падрыхтоўку да абласнога свята сельскіх працаўнікоў «Дажынкі». Пра гэта паведаміў старшыня Клічаўскага райвыканкама Францішак Вашчыла.
Паводле яго слоў, падрыхтоўка да фестывалю-кірмашу вядзецца вельмі актыўна. У райцэнтры прыступілі да капітальнага рамонту 14 шматкватэрных жылых дамоў, яшчэ ў 18 вядзецца бягучы рамонт. Капітальна рамантуюцца з укладкай новага асфальту таксама чатыры цэнтральныя вуліцы горада з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Зменіцца ў горадзе цэнтральная плошча, дзе таксама пачаліся работы па добраўпарадкаванні. Менавіта тут будзе ўсталяваны галоўны сімвал абласных «Дажынак», які павінны перадаць дух і каларыт Клічаўскага краю. «Пакуль ідзе конкурс на яго распрацоўку, але ўжо паступіла нямала цікавых прапаноў ад мастакоў і скульптараў, і, я думаю, што ў самы блізкі час мы з гэтым вызначымся», – адзначыў кіраўнік раёна.
Абновяць да «Дажынак» мясцовы Дом культуры і школу мастацтваў. Вялікая ўвага будзе нададзена добраўпарадкаванню ў райцэнтры дваровых тэрыторый, для гэтага прыцягваюцца сродкі арганізацый і прадпрыемстваў, арганізоўваюцца і праводзяцца суботнікі. Падарункам для жыхароў Клічава стануць тэматычныя дворыкі Магілёва і Бабруйска, шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый вобласці. «Па сутнасці, да «Дажынак» мы атрымаем абноўлены горад, з развітай сацыяльнай інфраструктурай і камфортным асяроддзем для пражывання. Гэта дазволіць нам годна прыняць ўсіх гасцей свята працаўнікоў вёскі, але самае галоўнае – усё, што будзе зроблена, застанецца ў райцэнтры і будзе доўгі час служыць людзям», – падкрэсліў Францішак Вашчыла.
Клічаўскі раён размяшчаецца на паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці. Па плошчы – адзін з самых буйных у рэгіёне, Займае 1,8 тыс. кв.км. У 139 населеных пунктах пражывае каля 15,8 тыс. чалавек. Адміністрацыйна раён дзеліцца на пяць сельскіх Саветаў і горад Клічаў. Турыстычныя брэнды Клічаўшчыны – мемарыял «Усакіна», які знаходзіцца ў знакамітых партызанскіх лясах, а таксама гідралагічны заказнік «Выспа Дулебы» (з 2016 год у раёне праводзіцца і аднайменны экафестываль).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка