Рус Бел Eng 中文

Тэрмін санацыі завода «Строммашына» ў Магілёве падоўжаны на 5 гадоў

Тэрмін санацыі ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына» падоўжаны да 28 ліпеня 2023 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 ліпеня 2018 года №551, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тэрмін санацыі гэтага прадпрыемства ў мінулы раз прадаўжаўся па 28 ліпеня 2018 года для забеспячэння стабільнай і эфектыўнай дзейнасці, аднаўлення плацежаздольнасцi завода, захавання працоўных месцаў і сацыяльнай абароненасці работнікаў.

Магілёўскі завод «Строммашына» - шматпрофільнае машынабудаўнічае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску тэхналагічных ліній і асобнага абсталявання для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, жалезабетонных шпал, вежавых кранаў, нафтаздабываючага, горна-шахтавага абсталявання, чыгунных цюбінгаў, а таксама тавараў народнага спажывання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая