Толькі адукаваныя спецыялісты змогуць забяспечыць прарыў да новых тэхналогій і кардынальнага паляпшэння якасці жыцця людзей. Такое меркаванне выказаў сёння на мерапрыемстве «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечаным Дню Канстытуцыі, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда.

У Дом Саветаў былі запрошаны 28 таленавітых прадстаўнікоў моладзі з усяго рэгіёна – выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, спартсмены, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця. Ва ўрачыстых абставінах хлопцы і дзяўчаты атрымалі галоўныя дакументы ў сваім жыцці – пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь.

«Цяпер вы несяце адказнасць не толькі за ўласны лёс, але і будучыню краіны, – адзначыў Алег Чыкіда. – Першыя крокі ў гэтым кірунку ўжо зробленыя дзякуючы добрасумленнай вучобе, поспехам у грамадскім жыцці і спартыўных дасягненнях».

На Магілёўшчыне юнакоў і дзяўчат маюць добрыя магчымасці для прыкладання працы і прымянення атрыманых ведаў, звярнуў увагу першы намеснік старшыні аблвыканкама. Рэгіён мае патрэбу ў граматных урачах, настаўніках, будаўніках, спецыялістах сельскагаспадарчых і іншых профіляў. «Укладваючы немалыя сілы і сродкі ў ваша навучанне, выхаванне, дзяржава стараецца дасягнуць толькі адну мэту – вырасціць пакаленне, якому можна даверыць будучыню Беларусі. Упэўнены, вы яго апраўдаеце», – падкрэсліў Алег Чыкіда.

Быць грамадзянінам краіны – высокі гонар і адказнасць перад грамадствам і самім сабой, канстатаваў ён. Трэба ведаць і памятаць веліч подзвігаў продкаў, любіць гісторыю і традыцыі краіны, роднай Магілёўшчыны. «Сёння, у Дзень Канстытуцыі, вы становіцеся паўнавартаснымі грамадзянамі сваёй краіны і пераймаеце эстафету патрыятызму і грамадзянскасці старэйшых пакаленняў. Наша Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы дзяржавы, якая дае кожнаму права на працу, адукацыю, ахову сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Яна гарантуе моладзі права на духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё. Дзяржава бярэ на сябе абавязкі стварыць усе ўмовы для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi ў палiтычным, сацыяльным, эканамічным развіцці краіны», – падсумаваў Алег Чыкіда.

На памяць аб гэтай падзеі юнакі і дзяўчаты атрымалі ў падарунак маляўнічае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Яно складаецца з сямі частак, дзе ў даступнай і папулярнай форме выкладаюцца артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прыводзяцца прыклады яе прымянення. У кнізе змяшчаецца вялікая колькасць фатаграфій, тэкст дапоўнены афарызмамі, цытатамі, выказваннямі знакамітых людзей, вершамі беларускіх паэтаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка