Адкрыты XXVII традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў праграме адкрытага першынства Беларусі пройдзе 16–18 студзеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Турнір збярэ ў зале гульнявых відаў спартыўнага комплексу «Алімпіец» больш за 100 спартсменаў 2000–2002 года нараджэння з усіх рэгіёнаў краіны.
Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі. Таксама прадугледжаны прызы ў спецыяльных намінацыях.
Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыі дзюдо, павышэння спартыўнага майстэрства і выяўлення наймацнейшых атлетаў.
Арганізатарамі турніру выступаюць упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, абласныя аддзяленні ГА «Беларуская федэрацыя дзюдо», «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, ДСУСУ «Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву», Магілёўская абласная СДЮШАР прафсаюзаў «Спарта», Магілёўская СДЮШАР БФСТ «Дынама».
Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў Магілёве 11 красавіка 1968 года, скончыў 8 класаў СШ № 28 і паступіў у Магілёўскае СПТВ № 1. У кастрычніку 1986 года быў прызваны ў войска і ў красавіку 1987 года накіраваны ў Афганістан. Абараняючы вышыню, пазначаную на карце 3234, ён праявіў незвычайную стойкасць і гераізм, адбіўшы разам з байцамі лейтэнанта В. Гагарына 11 нападаў праціўніка. Калі душманы прарвалі лінію абароны і схапілі Андрэя, ён падарваў звязку гранат. Так завяршыўся жыццёвы шлях салдата-героя, якому праз тры месяцы споўнілася б толькі 20 гадоў.
Урачыстае адкрыццё турніру адбудзецца 17 студзеня ў 16.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі