У пасёлку Глуша Бабруйскага раёна 6 кастрычніка пройдзе штогадовы рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок». Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім райвыканкаме.
У фестывалі прымуць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці і рамеснікі з Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага, Слаўгарадскага і Хоцімскага раёнаў. У межах тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва ў Глушы чакаюць афіцыйныя дэлегацыі Ветлужскага і Варатынскага раёнаў Ніжагародскай вобласці, Валагодскага раёна Валагодскай вобласці (Расія).
На фестывалі будзе арганізавана работа тэматычных сельскіх падворкаў, дзе будуць знаёміць гасцей з гісторыяй, традыцыямі і абрадамі, частаваць дарункамі бабруйскай зямлі. У праграме таксама адкрыццё ганчарнага двара, майстар-класы і пленэр па кераміцы, прэзентацыі восеньскіх абрадаў з элементамі тэатралізацыі, страў нацыянальнай кухні. Тут жа пройдзе і традыцыйны раённы конкурс беларускай песні «Люблю цябе, Белая Русь».
Упершыню на свяце разгорнецца «Казацкі стан». Казацтва Бабруйскага раёна пазнаёміць са сваімі традыцыямі і бытам, адбудуцца паказальныя выступленні па джыгітоўцы. Для самых юных наведвальнікаў будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі, атракцыёны, адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы.
Парадуе гасцей насычаная і каларытная канцэртная праграма з удзелам найлепшых раённых калектываў мастацкай самадзейнасці. У фармаце свята народнай творчасці таксама пройдуць кірмашы-продажы рамеснай і сельскагаспадарчай прадукцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07