Гарачымі і трагічнымі выдаліся субота і нядзеля ў Магілёўскай вобласці. Адбылося 12 пажараў, на якіх 5 чалавек загінула, 5 шпіталізавана, у тым ліку двое дзяцей. Пра гэт карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, 3 сакавіка каля 8 гадзін вечара, пакуль 78-гадовая жыхарка в. Асавец Крычаўскага раёна гасцявала ў суседзяў, у яе доме разгараўся пажар. Трывогу забілі мясцовыя жыхары: будынак гарэў адкрытым полымем. Пад абваленымі канструкцыямі без прыкмет жыцця быў знойдзены 44-гадовы сын гаспадыні. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, часткова перакрыцце і маёмасць. Па папярэдніх дадзеных, у здарэнні вінавата назатушаная цыгарэта.
Трывожнае паведамленне аб палаючым двухкватэрным жылым доме ў в. Зацішша Магілёўскага раёна паступіла ўвечары 4 сакавіка. Падраздзяленні МНС выклікала гаспадыня адной з кватэр. На месцы здарэння ратавальнікі без прыкмет жыцця знайшлі 40-гадовага гаспадара кватэры №1 і яго 41-гадовую сужыцельніцу. Пажар знішчыў дах па ўсёй плошчы. Таксама пашкоджаны перакрыцце, сцены, маёмасць у доме. Прычыну здарэння яшчэ трэба будзе высветліць.





Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую