Рус Бел Eng 中文

Тром прадпрыемствам Магілёўскай вобласці пакрыюць з бюджэту працэнты па крэдытах на інвестпраекты

Сямі прадпрыемствам, якія рэалізуюць інвестпраекты, будзе кампенсавана з бюджэту частка працэнтаў, выплачаных у 2018 годзе за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 чэрвеня 2018 года №418, паведамляецца на сайце ўрада.

Гаворка ідзе аб такіх прадпрыемствах, як Беларускі металургічны завод, Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў,«Гомсельмаш», «Мінск Крышталь», «Здравушка-милк», «Ольса» і «Бабушкина крынка». Пакрыццё будзе ісці за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, што накіроўваюцца на развіццё высокаэфектыўных вытворчасцей.

Згодна з дакументам, сродкі, якія выдзяляюцца прадпрыемствам, будуць выкарыстоўвацца імі ў 2018-2019 гадах для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Лімітавая сума кампенсацыі ў 2018 годзе складзе больш за 4, 8 млн еўра. Канкрэтная сума вызначаецца ў беларускіх рублях у пераліку з замежнай валюты па афіцыйным курсе Нацбанка на дату кампенсацыі працэнтаў з улікам фактычнага выкарыстання крэдыту ў адпаведнасці з указам ад 6 чэрвеня 2011 года №231 «Аб некаторых пытаннях стымулявання развіцця высокаэфектыўных вытворчасцей».

Пастанова прынята ў адпаведнасці з законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год» і ўказам №231 «Аб некаторых пытаннях стымулявання развіцця высокаэфектыўных вытворчасцей».

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая