Трыццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 11 кастрычніка ў канферэнц-зале аблвыканкама.
Да парадку дня заяўлена 16 пытанняў. У прыватнасці, будуць разгледжаны меры, якія прымаюцца выканаўчымі і распарадчымі органамі Магілёўскай вобласці па пабудове і развіцці ў грамадстве тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, зацверджаны рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў рэалізацыі Дзяржаўных праграм па развіцці і захаванні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гады, увекавечванні і захаванні памяці аб ахвярах войнаў, якія загінулі пры абароне Айчыны, на 2015-2010 гады. Таксама будуць унесены змены і дапаўненні ў шэраг рашэнняў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Пачатак у 14.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59