Рус Бел Eng 中文

Турнір на прызы Сяргея Гарлуковіча збярэ ў Магілёве юных футбалістаў з Беларусі і Расіі

Турнір па футболе на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Гарлуковіча пройдзе ў Магілёве 17-19 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

У спаборніцтвах прымуць удзел юнакі 2005 года нараджэння. Беларусь прадставяць каманды «Дынама» (Мінск), СДЮШАР №8 (Гомель), ЦП «Александрыя», ДЮСШ «Белшына» (Бабруйск), ФК «Віцебск», СДЮШАР №7 (Магілёў), Расію – ДЮСШ «Экспрэс» (Вялікія Лукі) і «Днепр» (Смаленск).

Гульні будуць праводзіцца на стадыёне ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР №7» па адрасе: вул. Якубоўскага, 15 а. Пачатак: 17 кастрычніка – з 11.00, 18-19 кастрычніка – з 9.00. Урачыстае адкрыццё – 17 кастрычніка ў 13.10.
Плануецца, што на спаборніцтвы, якія адбудуцца ўжо 14-ы раз, прыедзе сам алімпійскі чэмпіён.

Сяргей Гарлуковіч – заслужаны майстар спорту, адзіны беларус, які стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе зборнай СССР (Сеул, 1988). У 1992-м атрымаў віцэ-чэмпіёнскі тытул у Германіі, а з 1995 па 1998 чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Расіі. Выхаванец Магілёўскай СДЮШАР №7. Першы трэнер – заслужаны трэнер БССР Іван Туркоў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая