Рус Бел Eng 中文

Турыстычны злёт актыву пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» Магілёва пройдзе 17-19 жніўня ў вёсцы Галынец

Адкрыты турыстычны злёт актыву пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» «BRSM-fest.by» пройдзе 17-19 жніўня ў вёсцы Галынец на беразе Лахвы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. першага сакратара грамадскай арганізацыі Вікторыя Цыганова.

У мерапрыемстве прымуць удзел каманды, якія прадстаўляюць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы абласнога цэнтра. Хлопцы праявяць сілу і спрыт у спартыўных спаборніцтвах: валейболе, дартсе, перацягванні каната, спартыўным арыентаванні, турыстычнай паласе перашкод. Творчы падыход спатрэбіцца моладзі для перамогі на кулінарным фестывалі, у конкурсах быту, песні, візітных картак.

Па выніках трох дзён спаборніцтваў будуць абвешчаны найлепшыя ў асобных відах спаборніцтваў і агульнакамандным заліку. Каманда-пераможца атрымае пераходзячы кубак чэмпіёнаў.

Арганізатарамі турыстычнага злёту выступаюць Магілёўскі гарадскі камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразі» горада Магілёва.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая