Рус Бел Eng 中文

Творчую моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў эстафеце творчасці «Мая Беларусь. Мая Будучыня»

Творчую моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у новым рэспубліканскім шматступенным праекце «Моладзевая эстафета творчасці «Мая Беларусь. Мая Будучыня».

Як паведамілі ў прэс-службе Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», эстафета з’яўляецца складнікам часткі праекта БРСМ «Беларусь – крынiца натхнення» і прадугледжвае правядзенне па ўсёй рэспубліцы розных тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку конкурсаў творчых работ (сачыненні, эсэ, вершы, нарысы, блогі, відэа і музычныя творы, сцэнары, плакаты, постары, малюнкі, фатаграфіі) па тэме «Мая Беларусь. Мая будучыня».

Праект накіраваны на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці моладзі, садзейнічае развіццю і рэалізацыі моладзевых грамадска значных ініцыятыў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і за яе межамі, ўзаемаўзбагачэнню вопытам работы ў справе захавання традыцыйных культурных каштоўнасцей.

Усе мерапрыемствы праекта аб’яднаны ідэяй пра тое, што крыніцай натхнення для творчасці, развіцця, стваральнай працы сучасных беларусаў з’яўляюцца найбагацейшыя традыцыі і гісторыя Беларусі, найвялікшая культурная спадчына мінулых пакаленняў, любоў і павага да Радзімы.

Арганізатары праекта дадуць магчымасць кожнаму маладому чалавеку, які мае творчыя здольнасці, праявіць сябе, атрымаць падтрымку з боку моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, абмяняцца вопытам з аднагодкамі з іншых рэгіёнаў рэспублікі, падзяліцца сваімі думкамі, канструктыўнымі ідэямі.

Плануецца, што найлепшыя працы моладзевай эстафеты творчасці будуць апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі, заснавальнікам якіх выступае БРСМ, выкарыстаны ў розных сферах, увойдуць у тэматычныя буклеты.

Па выніках асобных творчых конкурсаў, у прыватнасці, рэспубліканскага конкурсу сачыненняў, эсэ, вершаў «Мая Беларусь. Мая Будучыня» будуць вызначаныя пераможцы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая