Літаратурна-музычная сустрэча «Песня роднай зямлі» па творчасці старшыні абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»Аляксандра Казекі адбудзецца 21 лістапада ў Магілёве. Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы, паведамілі карэспандэнту сайта ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і справах моладзі аблвыканкама.
На сустрэчу, якая пачнецца ў 17.30 у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы (Першамайская, 10), запрошаныя пісьменнікі Магілёўшчыны, ветэраны, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, грамадскіх арганізацый і моладзь.
Падчас паўтарагадзіннай праграмы прагучаць песні, вершы і літаратурна-музычныя кампазіцыі аб роднай зямлі, любові, унутраным свеце і сапраўдных каштоўнасцях чалавека. «Не абыдзецца без прэм’еры, – паабяцалі суразмоўцы. – Упершыню будзе выкананы гімн ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»»– «Надзённы хлеб«Дамачаю». Да гэтага візітную картку прадпрыемства чулі толькі яго супрацоўнікі на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці».
Арганізатарамі літаратурна-музычнай сустрэчы «Песня роднай зямлі» выступаюць Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і справах моладзі аблвыканкама, Упраўленне культуры аблвыканкама.
Аляксандр Казека ўзначальвае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларус»і з 2016 года. Таленавіты паэт і перакладчык з’яўляецца аўтарам кніг «Перекрестки судеб», «Души моей родник», «Мелодия надежды», «Единственный друг», «Час сяўбы», «Медуница» і «Марыйка». Больш за 20 яго вершаў пакладзены на музыку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07