Рус Бел Eng 中文

Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва пройдзе ў Магілёве напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва пройдзе ў Магілёве напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Пра гэта журналістам паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна, якая прымае ўдзел у круглым стале «Пераход да лічбавай эканомікі як умова канкурэнтаздольнасці Беларусі і Расіі» ў Магілёве.

У рабоце тыдня прымуць удзел дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі рэгіёнаў дзвюх краін, з якімі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве, прадстаўнікі бізнесу. «У фармаце мерапрыемства плануецца правесці аналіз і падвесці вынікі ўзаемадзеяння, абмеркаваць перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва. Таксама праграмай прадугледжана падпісанне канкрэтных дагавораў як паміж рэгіёнамі, так і паміж прадпрыемствамі па рэалізацыі сумесных праектаў у самых розных сферах», – заўважыла Марыяна Шчоткіна.

Яна таксама адзначыла актыўную працу, якая праводзіцца мясцовымі органамі ўлады па падрыхтоўцы да гэтай значнай падзеі. «Мы напярэдадні пабывалі на ўсіх асноўных будаўнічых пляцоўках і аб’ектах Магілёва, якія будуць прымаць гасцей форуму. Усюды кіпіць актыўная праца і відаць, што Магілёў мяняецца прама на вачах. Абласны цэнтр становіцца прыгожым, светлым, сучасным горадам, камфортным для пражывання. І, самае галоўнае, гэта робіцца перш за ўсё для людзей, якія тут жывуць, а таксама для годнай сустрэчы гасцей любога ўзроўню і турыстаў», – рэзюмавала Марыяна Шчоткіна.

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая